У нядзелю 14 мая адбылася вельмі важная і радасная падзея: маленькія вернікі нашай парафіі прыступілі першы раз у жыцці да Святой Камуніі і прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы!

Гэта падзея адбывалася ў два этапы: на Святой Імшы а 14 гадзіне ксёндз Алег Шпець SChr удзяліў Святую Камунію 17 дзецям, на Святой Імшы а 16 гадзіне Цела Хрыста прынялі яшчэ 15 дзяцей – тым самым да таямніцы Святой Камуніі далучыліся яшчэ 32 маленькія вернікі нашай парафіі, якіх рыхтавала да сакрамэнту Эўхарыстыі сястра Назарыя.

Вось што пра гэтую падзею кажа сястра Марыанна: «Асаблiвы кожны год: у жыццi кожнага дзiцяцi – першая iх сустрэча з жывым Езусам! Шмат хвалявання, радасцi, побач самыя блізкія, у вачах якiх слёзы радасцi i гонар за сваiх дзяцей!»

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.