Раніцай 21 мая 2013 года ў Познаньскай Архікатэдры пачалася Святая Імша, падчас якой дыякан Уладзімір Марушэўскі SChr ва ўзросце 24 гадоў атрымаў з рук біскупа Гжэгажа Бальцэрэка сакрамэнт пасвячэння. З той хвіліны малады новапрэзбітар пачаў сваё служэнне на ніве Пана.
У нядзелю 21 мая 2023 года парафіяне сабраліся на Суме, каб дзякаваць Богу за адданага душпастыра, якога Пан паставіў на служэнне ў нашую парафію. Гарачыя малітвы ўзносілі людзі ў гэты дзень, просячы аб Божыя ласкі для свайго пастыра. Таксама гучалі цёплыя словы віншаванняў. Асобна гучалі віншаванні ад парафіяльных супольнасцяў, душпастырам якіх з’яўляецца ксёндз Уладзімір.
Ксёндз Уладзімір напрыканцы Святой Імшы падзякаваў Пану Богу за дар жыцця і паклікання, за дар людзей у сваім жыцці, а таксама ахінуў сваёй малітвай усіх, каго Бог паставіў на яго святарскім шляху.
Ад імя рэдакцыі сайта jan.by шчыра віншуем ксяндза Уладзіміра з 10-й гадавінай святарскага пасвячэння. Жадаем трываласці на абраным шляху і святасці праз выкананне Божай Волі ў жыцці.