Вітаем
ХХXIIІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне лісця вакол капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
ХХXIІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 9 лістапада (панядзелак): свята гадавіны пасвячэння латэранскай базылікі
- 10 лістапада (аўтора): успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
- 11 лістапада (серада): успамін св. Марціна Турскага, біскупа
- 12 лістапада (чацвер): свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
Партрэт па панядзелках. Таццяна Косік
Кожнаму чалавеку часам бывае складана адказаць на пытанне: кім я ёсць? Кожны з нас час ад часу задумваецца: «Які я? Ці такі, якім я сам сябе ўяўляю, ці такі, якім мяне бачаць іншыя? Дзе я сапраўдны — такі, якім мяне задумаў Пан Бог?»
Урачыстасць Усіх Святых 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
2 лістапада (панядзелак): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бэнэдыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
Парадак набажэнстваў:
- 07.00 – Святая Імша;
- 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
Акт прысвячэння жыцця Езусу Хрысту праз служэнне Найсвяцейшай Панне Марыі склалі некалькі вернікаў нашай парафіі
7 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначалася свята Маці Божай Ружанцовай. Каля 20 вернікаў нашай парафіі падрыхтавалі Найсвяцейшай Панне Марыі найлепшы падарунак. Яны даручылі саміх сябе Найлепшай Маці і, праз Яе рукі, Богу.
«Я — Хлеб жывы, які сышоў з неба». У парафіі прайшла ўрачыстасць Першай Святой Камуніі
У нядзелю 11 кастрычніка 39 дзяцей нашай парафіі ўпершыню сустрэліся з Хрыстом у Эўхарыстыі. Урачыстая святая Імша цэлебравалася а 12-й, 14-й і 16-й гадзінах.
У гадавіну заснавання скаўцкай дружыны паўстала новая адзінка — вогнішча маладых правадніц
4 кастрычнiка ва ўспамiн святога Францiшка з Асiзi, апекуна ўciх Божых Каровак, якi вельмi блiзкi скаўтынгу сваёю любоўю да навакольнага свету, радасным духам, пакорай, служэннем Богу i людзям, 2-я Мiнская дружына святой Барбары адзначыла гадавiну свайго iснавання. Падчас Святой Лiтургii мы дзякавалi за ўсіх у дружыне: Божую Кароўку, скаўтку, праваднiцу, шэфаў, душпастыраў, бацькоў. Пасля адбылiся прыгожыя, значныя цырымонii.
ХХVІІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 7 кастрычніка (серада) Успамін НПМ Ружанцовай 1. У кастрычніку ў нашай капліцы адбываюцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00. Панядзелак – Маці ў малітве Аўторак – на польскай мове Серада – сем’і Суполкі Маці Божай END Чацвер – моладзь Пятніца – І Ружа Ружанцовая Субота – ІІ Ружа Ружанцовая
Аб міры і супакоі ў Беларусі і ў свеце маліліся маленькія вернікі нашай парафіі
2 кастрычніка прайшла 18-я Сусветная Эўхарыстычная Святая Гадзіна Дзяцей, якая яднае маленькіх католікаў па ўсім свеце. Яднае перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у ружанцовай малітве аб міры і супакоі на зямлі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






