Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
7 кастрычніка (серада) Успамін НПМ Ружанцовай
1. У кастрычніку ў нашай капліцы адбываюцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00.
Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – на польскай мове
Серада – сем’і Суполкі Маці Божай END
Чацвер – моладзь
Пятніца –І Ружа Ружанцовая
Субота – ІІ Ружа Ружанцовая
2. Сёння асаблівым чынам малімся ў інтэнцыі настаўнікаў і выхавацеляў.
3. У наступную нядзелю 11 кастрычніка ў нашай парафіі ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У сувязі з гэтым расклад св. Імшы будзе наступны: 9.00, 10.30, 12.00 (Святая Камунія – група 1), 14.00 (Святая Камунія – група 2), 16.00 (Святая Камунія – група 3) і 18.00.
4. У панядзелак 5 кастрычніка сустрэча Caritas нашай парафіі пасля вечаровай св. Імшы на Лідскай.
5. З 16 кастрычніка плануем распачаць малітоўна-біблійныя сустрэчы пад назвай "Вечары са святым Геранімам". Сустрэчы будуць адбывацца ў сясцёр на Ігнатоўскага ў 1 і 3 пятніцу месяца а 20.20.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.