Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

  • 9 лістапада (панядзелак): свята гадавіны пасвячэння латэранскай базылікі
  • 10 лістапада (аўтора): успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
  • 11 лістапада (серада): успамін св. Марціна Турскага, біскупа
  • 12 лістапада (чацвер): свята св. Язафата, біскупа і мучаніка

Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.

1. Да суботы 22 лістапада ў нашай капліцы будзе знаходзіцца абраз св. Барбары, апякункі падчас эпідэмій і цяжкіх хваробаў. Кожны можа прыйсці і памаліцца ва ўсіх важных справах, асабліва за хворых і медработнікаў. Можна прыносіць свае інтэнцыі на картках, будзем маліцца ва ўсіх гэтых справах разам у чацвер у 18.30.

2. У панядзелак узновіцца катэхеза. Заняткі будуць адбывацца анлайн на платформе zoom. Просім бацькоў паклапаціцца, каб дзеці былі падрыхтаваныя і маглі ўдзельнічаць у катэхезе.

3. У сераду і пятніцу ў 18.30 будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

4. У чацвер будзем прыбіраць лісце на нашай тэрыторыі. Пачатак а 14.00 гадзіне. Калі хто можа папрацаваць раней або ў іншы дзень, то просім аб кантакт са святарамі.

Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.