Вітаем
Батлейкі нашай парафіі
У гэтым годзе з-за пандэміі не была прадстаўлена традыцыйная батлейка. Значыць ёсць прычына ўспомніць, як гэта было калісьці. Прапануем рэтраспектыву батлеек у нашай парафіі 2013-2019 гадоў.
Партрэт па панядзелках: Ангеліна Гуд
Сёння ў нашай рубрыцы “Партрэт па панядзелках” пазнаёмімся з дзяўчынай, якая зазвычай працуе ўрачом-неўролагам, а апошнім часам разам з калегамі змагаецца з каранавірусам. Таксама служыць шэфам маладой дарогі ў Другой мінскай дружыне і вывучае італьянскую мову. Сустракайце – Ангеліна Гуд.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію з нагоды свята святога Яна Евангеліста
27 снежня, у парафіяльную ўрачыстасць святога Яна Евангеліста, якая ў гэтым годзе супала са святам Святой Сям’і, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію і ўзначаліў адпустовую святую Імшу.
Свята святой сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа 2020
Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Мар’янну і с. Агнешку.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае нашу парафію
27 студзеня, у парафіяльную ўрачыстасць Святога Яна Евангеліста, нашу парафію наведае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Яго Эксцэленцыя ўзначаліць святую Імшу а 12-й гадзіне. Плануецца анлайн-трансляцыя.
Хрыстус нарадзіўся!
З-за каранавіруса могуць закрыць межы, увесці масачны рэжым, забараніць канцэрты і абмежаваць паходы ў кафэ. Некаторыя нават кажуць: свет у гэтым годзе спыніўся. Але нязменным на працягу доўгага часу застаецца адно — Нараджэнне Езуса Хрыста.
Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса і бліжэйшыя дні

24 снежня (чацвер)
- 06.45 – Рараты
- 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей – Пастэрка (транслюецца анлайн)
- 21.30 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка
- 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка (транслюецца анлайн)
25 снежня (пятніца) - урачыстасць Нараджэння Пана Езуса
- Святая Імша – 9.00, 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн), 18.00.
26 снежня (субота) – Свята св. Стэфана, першамучаніка
- Святая Імша – 19.00.
27 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа і парафіяльная ўрачыстасць Св. Яна, апостала і евангеліста
- расклад нядзельны
Моладзь падзялілася аплаткай. Гэта была адзіная ў гэтым годзе аплаткавая сустрэча
Перадсвяточны час у мінулых гадах адзначаўся часам яднання ўсёй нашай парафіі на аплаткавых сустрэчах. Але ў незвычайным 2020 годзе адбылася толькі адна аплаткавая сустрэча: для парафіяльнай групы ДМХ «Адзіныя сэрцам».
Скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у мінскую Архікатэдру
Увечары 19 снежня ў мінскі катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі скаўты нашай парафіі даставілі Бэтлеемскі агонь, які напярэдадні прыбыў ў Беларусь са Святой Зямлі.
ІV Нядзеля Адвэнту 2020
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агоню "Святла Супакою", не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх паррафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 снежня (чацвер) Святыя Імшы ў гэты дзень: 06.45 – Рараты, 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей - Пастэрка 21.30 – Урачыстая Святая Імша - Пастэрка 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка 25 снежня (пятніца) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







