Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне лісця вакол капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

16 лістапада (панядзелак): успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).

17 лістапада (аўторак): успамін: Святй Альжбеты Венгерскай, законніцы

Святая Альжбета нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі. Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.

21 лістапада (субота): Успамін Ахвяравання НПМ

Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерузалемскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Сёння Касцёл успамінае перш за ўсё Ахвяру, якая адбылася ў душы Марыі ў пачатку Яе свядомага жыцця. Марыя зяўляецца для ўсіх прыкладам жыцця, прысвечанага Богу.

1. Да канца тыдня ў нашай капліцы будзе знаходзіцца абраз св. Барбары, апякункі падчас эпідэмій і цяжкіх хваробаў. Кожны можа прыйсці і памаліцца ва ўсіх важных справах, асабліва за хворых і медработнікаў. Можна прыносіць свае інтэнцыі на картках, будзем маліцца ва ўсіх гэтых справах разам у чацвер у 18.30.

2. У сераду і пятніцу на працягу лістапада а 18.30 адбываецца набажэнства за памерлых.

3. У сераду 18 лістапада прыпадае 100-тая гадавіна легалізацыі абортаў. Гэты дзень з'яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе пасля назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae. Запрашаем на Святую Імшу а 19.00 і набажэнства перапрашэння за грахі супраць жыцця.

4. Наступная нядзеля 22 лістапада гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.