Вітаем
Хвіліны, якія робяць нас шчаслівымі. Адбыўся чарговы Сямейны баль
9 траўня ў будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыўся чарговы Сямейны баль, агранізаваны сем’ямі руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). Акрамя сямейных пар, гэтым разам у балі ўдзельнічала і моладзь нашай парафіі. Прапануем вашай ўвазе некалькі водгукаў ад удзельнікаў і арганізатараў гэтай незвычайнай падзеі, і канешне ж, фотаздымкі.
Літургічная Служба Алтара прыняла ўдзел у міністранцкім турніры ў Воршы
6-7 мая ў Воршы праходзіў XVI марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з парафій Барысава, Верхнядзвінска, Воршы, Глыбокага, Докшыц, Жодзіна і Мінска. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты нашай парафіі.
Да «Эўхарыстычнага руху маладых» далучыліся новыя ўдзельнікі
24 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, падчас святой Імшы чатырнаццаць дзяцей і маладых асобаў з нашай парафіі прачыталі формулу прыняцця да супольнасці «Эўхарыстычнага руху маладых» (ЭРМ), у якой выказалі жаданне наследаваць і ўсё больш любіць Езуса і шанаваць Яго, прысутнага ў Эўхарыстыі.
Хор «Божыя Ягняткі» прыняў удзел ў агульнабеларускай малітве праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць»
23 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску прайшла малітва праслаўлення ў абарону жыцця «Дзеці нясуць міласэрнасць». У гэтым фестывалі духоўных спеваў выступілі дзіцячыя калектывы з Гомеля, Маладзечна, Мінска, Мар’інай Горкі.
«Вось дзень, які Пан учыніў, будзем радавацца ў ім!». Фотарэпартаж з Рэзурэкцыі
Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачалася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і фігурай ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).
«Весяліся зямля, апрамененая ўзнёслым бляскам, бо асвяціў цябе промень спрадвечнага Валадара». Фотарэпартаж з Пасхальнай Вігіліі
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца Пасхальная Вігілія — важнейшая цэлебрацыя ва ўсім Літургічным годзе. Пасхальная Вігілія з’яўляецца кульмінацыяй Пасхальнага Трыдууму і пачаткам радаснага святкавання Уваскрасення Езуса Хрыста.
Уводзіны ў літургію Пасхальнага Трыдуума: Пасхальная вігілія
Пасхальная вігілія, як і хрост, павінна нас абуджаць да паўнаты жыцця. Яна з’яўляецца пераходным момантам, бо належыць да Пасхальнага Трыдууму, але распачынае ўрачыстасці нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана.
«Вось дрэва крыжа, на якім памёр Збаўца свету». Фотарэпартаж з літургіі Мукі Пана
Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.
Вялікая Субота: дзень цішыні і малітоўнага чакання
Вялікая Субота – гэта дзень паміж болем з-за смерці Езуса і радасцю ад Яго ўваскрасення. На працягу дня ў касцёлах не праводзіцца літургія, пануе цішыня, засяроджанасць, разважанне і чаканне.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.










