Вітаем
Запрашаем на VI Баль усіх святых
У нядзелю 15 студзеня ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага 107а) адбудзецца шосты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма балю — «Нараджэнне Езуса Хрыста было такім…». Пачатак у 15.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00 (дольны касцёл).
Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі 2023
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяры, складзеныя на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 2 студзеня (панядзелак): Успамін святых Базыля і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла 6 студзеня (пятніца): УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі) У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру. З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды і кадзіла. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспер, Мельхiёр і Бальтазар. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс «С+М+В» (імя Каспар па-лацінску пішацца праз С) выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»). Святая Імша а 7.00, 12.00 і 19.00 (абавязковы ўдзел у літургіі)
Радавацца, як святы Ян: у парафіі адзначылі свята свайго апекуна
27 снежня адзначаецца свята святога Яна, апостала і евангеліста, – галоўнага апекуна і заступніка нашай парафіі. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліў айцец Віталь Даніловіч МІС, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава.
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Фотарэпартаж з Пастэрак
Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Урачыстасць Нараджэння Пана Езуса 2022
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, дзякуем тым, хто дапамагаў у ўпрыгожванні нашай капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяры, складзеныя на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 26 снежня (панядзелак) – Свята св. Стэфана, першамучаніка Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, “поўны ласкі і моцы Духа Святога” абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя. Святая Імша а 12.00 і 19.00. 27 снежня (аўторак) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол. Святая Імша а 7.00 і 19.00.
Адбылося ламанне аплаткай у парафіяльных супольнасцях
Малітва, батлейка, калядкі... Ужо запаленыя чатыры свечкі ў Адвэнтовым вянку. Гэта ўсё азначае, што ўжо ізноў набліжаецца час аднаго з самых вялікіх святаў у годзе — Нараджэння Пана Езуса. Традыцыйна святкаванне ў нашай парафіі пачынаецца загадзя, а менавіта аплаткавымі сустрэчамі.
Гісторыя працягваецца, або чые рукі Бэтлеемскі агонь разносяць
Шэфы скаўцкіх адзінак нашай парафіі падзяліліся сваімі думкамі пра акцыю распаўсюджвання Бэтлеемскага агню.
ІV Нядзеля Адвэнту 2022
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агню «Святла Супакою» не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх парафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 снежня (субота) Святыя Імшы ў гэты дзень: • 08.00 – Святая Імша; • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей – Пастэрка; • 21.30 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка; • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка (транслюецца анлайн). 25 снежня (нядзеля) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
ІІI Нядзеля Адвэнту 2022
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 13 снежня (аўторак) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.
У парафію да дзяцей завіталі анёлы
Учора, 6 снежня, у нашу парафію на Раратнюю Святую Імшу прыбылі анёлы ад святога Мікалая.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







