Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадаюць:
8 жніўня (панядзелак) – успамін св. Дамініка, прэзбітэра
9 жніўня (аўторак) – свята Св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы
10 жніўня (серада) – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка
11 жніўня (чацвер) - упамін св. Клары, панны
14 жніўня - Парафіяльная Урачыстасць апякуна парафіі Св. Максімільяна М. Кольбэ

1. 6 жніўня адышоў у вечнасць Казімір Касабуцкі, тата біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пахаванне спачылага Казіміра Касабуцкага распачнецца святой Імшой
8 жніўня а 12-й гадзіне ў касцёле святога айца Піо ў Маладзечне (касцёл айцоў капуцынаў).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…
2. З 22 па 27 жніўня адбудуцца ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Запісы ў закрыстыі.
3. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.