Вітаем
ХІІІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 чэрвеня (аўторак) – успамін Св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка Нарадзіўся каля 130 г. у Малой Азіі. Хутчэй за ўсё, быў выхаванцам святога Палікарпа. Вядома, што са 170 г. Ірэнэй быў прэзбітэрам у Ліёне (Францыя). Там у той час узнікла хрысціянская супольнасць і шмат вернікаў прынялі мучаніцкую смерць у выніку пераследу. Праз нейкі час Ірэнэй стаў біскупам Ліёна. Ён паспяхова займаўся евангелізацыяй на ўсходзе і поўдні Галіі, імкнуўся да паразумення з Касцёлам на Усходзе. Ірэнэй памёр на мяжы 200–202 гг. у Ліёне (паводле некаторых звестак ён быў замучаны). Яго рэліквіі доўгі час захоўваліся ў Ліёне і былі ў вялікай пашане, пакуль іх не знішчылі гугеноты. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў. 29 чэрвеня (серада) – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ПЯТРА І СВ. ПАЎЛА, апосталаў Святыя Імша а 19.00
У парафіі пачынае служэнне ксёндз Андрэй Лысы SChr
Ад 1-га чэрвеня, згодна з дэкрэтам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, ксёндз Андрэй Лысы, хрыстусовец, пачаў служэнне ў якасці вікарыя ў парафіі cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ.
ХІІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 чэрвення (аўторак) Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка Нарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў Таварыства Езуса (ордэн езуітаў). Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Яго рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя. Святы Алаізій Ганзага з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй.
Запрашаем у 30-ю пешую пілігрымку Мінск-Будслаў, якую павядуць ксяндзы хрыстусоўцы
Пілігрымка стартуе 27 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Ідзём у супакоі Хрыста».
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 16 чэрвеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА, абавязковае свята. Святыя Імша а 12.00 і 19.00.
8 сем’яў далучыліся да руху Equipes Notre-Dame
5 чэрвеня ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ восем сем’яў далучыліся да руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). У прысутнасці пастыраў і прысутных на св. Імшы парафіянаў гэтыя сем’і прынялі «карту руху», прысвяцілі сябе Божаму Сэрцу, паабяцалі ўзяць Евангелле за канстытуцыю сваіх сем’яў. З гэтага моманту ў нашай парафіі дваццаць сем’яў належаць да гэтага руху.
Нядзеля Спаслання Духа Святога 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Маці Касцёла
Увага! Расклад набажэнстваў змяняецца на летні

Ад 1 чэрвеня да 31 жніўня дзейнічае наступны расклад:
- нядзеля: святая Імша ў 9.00, 10.30, 12.00 (транслюецца анлайн), 19.00
- субота і будні: святая Імша ў 19.00
На працягу чэрвеня ў капліцы а 18.30 адбываецца Чэрвеньскае набажэнства на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Змены ў раскладзе набажэнстваў у сувязі з правядзеннем працэсіі Божага Цела ў Мінску
Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, 29 мая ў Мінску адмяняюцца ўсе цэлебрацыі святой Імшы да 14.00. Адпаведна ў нашай капліцы не будзе святой Імшы на 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.
Пад дэвізам «Любоў, міласэрнасць і прабачэнне» Эўхарыстычны рух маладых здзейсніў свой першы выезд
14–15 мая ўдзельнікі Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ), якія нядаўна ўрачыста далучылыся да гэтай супольнасці, правялі сваю першую вандроўку ў Івянец. Разам з сястрой Назарыяй, ксяндзом Уладзімірам і аніматарамі дзеці яшчэ больш паглыбіліся ў вучэнне Езуса Хрыста і ў пазнанне Яго прысутнасці ў Эўхарыстыі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





