Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамог, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем за дапамогу ў правядзенні Канікулаў з Богам. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

29 жніўня (панядзелак) – успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля

3 верасня (субота): успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла

Нарадзіўся ў Рыме ў 540 г. у знакамітай сенатарскай сям’і і ва ўзросце 32 гадоў стаў прэфектам Вечнага Горада. Праз нейкі час ён пакінуў пасаду і ўступіў у кляштар, заснаваны ў яго радавым палацы. У саракагадовым узросце прыняў пасвячэнне дыяканату з рук Папы Пелагія ІІ і на працягу сямі гадоў выконваў абавязкі нунцыя пры двары цэзара ў Канстанцінопалі. У 590 г. Грыгорый быў выбраны Папам. Падчас яго пантыфікату да Касцёла былі далучаныя тры вялікія народы: прынялі хрысціянства англічане, а таксама былі навернутыя з арыянскай ерасі лангабарды і іспанцы.

Грыгорый выкарыстоўваў касцёльныя сродкі на дабрачынную дзейнасць. Яго асаблівы клопат пра сацыяльныя справы стаў характэрнаю рысаю яго душпастырства і прыкладам для ўсіх наступных Папаў. Грыгорый напісаў шмат тэалагічных працаў, а яго Маральная тэалогія паўплывала на ўсю эпоху Сярэднявечча. Некаторыя гаміліі Грыгорыя ўвайшлі і ў сучасны брэвіярый. Святы Грыгорый Вялікі з’яўляецца адным з чатырох заходніх Айцоў Касцёла і лічыцца апекуном музыкантаў, спевакоў і харыстаў, а таксама касцёльных школаў.


1. На гэтым тыдні прыпадае:

  • Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Запрашаем моладзь і ЛСА разам з бацькамі на супольную малітву ў 18.30 і св. Імшу.
  • Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Дадатковая св. Імша а 12.00.
  • Запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля св. Імшы а 19.00 і працягнецца да 8 гадзіны раніцы.
  • Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • Першая нядзеля месяца – у 13.30 св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

    Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, каб час навукі ў школе і на катэхезе паспрыяў іх асабістаму інтэлектуальнаму і духоўнамуму развіццю; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.

2. Нагадваем, што з 1 верасня зменіцца расклад набажэнстваў:

  • СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
  • у суботу: 8.00 і 19.00
  • у будні: 7.00 і 19.00

3. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2022/2023 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 11 верасня 2022 г.

У наступную нядзелю 4 верасня з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года падчас кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў. Таксама будзем маліцца за школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, катэхетаў.

4. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

5. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор і польскі хор «BARKA».

6. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў.

7. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ.

8. Запрашаем на курс МРП (Метад Распазнавання Плоднасці). Прымяненне МРП з'яўляецца адным з кампанентаў экалагічнага стылю сужэнскіх адносін і будавання гармоніі сужонкаў.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.