Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 ліпеня (пятніца) – Свята св. Марыі Магдалены

23 ліпеня (субота) – Свята Св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы

Брыгіта нарадзілася ў 1303 г. непадалёк ад Упсалы (Швецыя). Ужо ў дзіцячым узросце ў бачаннях сузірала ўкрыжаванага Хрыста. У 13 гадоў яна выйшла замуж, і ў гэтым сужэнстве ў яе нарадзілася 8 дзяцей, сярод якіх святая Кацярына Шведская. Пасля пілігрымкі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла муж Брыгіты ўступіў у кляштар, а пасля яго смерці і сама яна пажадала цалкам прысвяціць сябе Богу.

Брыгіта мела багатае духоўнае жыццё і шмат містычных бачанняў. Атрымаўшы ў падарунак ад караля надзел зямлі, заснавала на ім кляштар для новага закону — брыгітак. У 1370 г., праз дваццаць гадоў пасля заснавання, закон быў зацверджаны Папам і існуе да сённяшняга часу. Брыгіта памерла ў Рыме 23 ліпеня 1373 г. адразу пасля пілігрымкі ў Святую зямлю. Яна з’яўляецца апякункай пілігрымак і добрай смерці.

1. У наступную нядзелю адбудзецца асвячэнне транспартныых сродкаў пасля кожнай Святой Імшы.

2. 24 ліпеня 2022г., у бліжэйшую нядзелю да літургічнага ўспаміну св. Анны і св. Яўхіма, па волі папы Францішка ва ўсім Паўсюдным касцёле будзе адзначацца Другі сусветны дзень бабуль і дзядуль, і пажылых людей. У сувязі з гэтым, па благаслаўленні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску адбудзецца ўрачыстая канцэлебраваная св. Імша, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі – Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да ўдзелу запрашаюцца бабулі і дзядулі з дзяцьмі і ўнукамі і старэйшыя людзі на супольную малітву ў іх інтэнцыях. З нагоды святкавання гэтага дня ўдзельнікі могуць атрымаць адпуст. Пасля літургіі плануецца святочная прагарма і пачастунак. Пачатак а 13.00 гадзіне.

3. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

4. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.