Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
27 верасня (аўторак) – успамін святога Вінцэнта дэ Поля, святара
29 верасня (чацвер) – Урачыстаць святога Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў
30 верасня (пятніца) – успамін святога Гераніма, святара і доктара Касцёла
1 кастрычніка (субота) – успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 13.30 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся аб актыўным удзеле нашых парафіянаў у розных фармацыйных групах і аб жыцці Божым Словам. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Пачынаючы ад 1 кастрычніка ў нашай капліцы будуць ладзіцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00.
Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – І Ружа Ружанцовая
Серада – сем’і Суполкі Маці Божай END
Чацвер – моладзь
Пятніца –ІІ Ружа Ружанцовая
Субота – ІІІ Ружа Ружанцовая
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

