Вітаем
«Жаночы клуб» адкрывае прыгажосць старажытнага горада Беларусі
З 23 па 25 верасня 2022 года адбылося цікавае падарожжа ўдзельніц «Жаночага клуба» нашай парафіі ў горад Гродна, які вядомы на Беларусі сваім еўрапейскім каларытам і шматлікімі славутасцямі.
ХХVІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 27 верасня (аўторак) – успамін святога Вінцэнта дэ Поля, святара 29 верасня (чацвер) – Урачыстаць святога Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў 30 верасня (пятніца) – успамін святога Гераніма, святара і доктара Касцёла 1 кастрычніка (субота) – успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
З падзякай за мінулы час скаўцкая супольнасць нашай парафіі ўвайшла ў новы фармацыйны год
У нядзелю 11 верасня ўрачыстай святой Імшой распачаўся чарговы год фармацыі каталіцкай скаўцкай супольнасці, якая дзейнічае пры нашай парафіі.
ХХV Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамог, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 верасня (аўторак): успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў 21 вераня (серада): свята св. Мацвея, апостала і евангеліста У Евангеллі сам Мацвей так апісвае сваё пакліканне: «Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім». Гэтае Евангелле з’явілася каля 41 – 42 гг. і, паводле старажытных сведчанняў і заключэння Біблейскай камісіі, было напісана на габрэйскай мове. Да паклікання ў супольнасць апосталаў Мацвей быў мытнікам у Капернауме, горадзе, які знаходзіўся на заходнім беразе Генісарэцкага возера. Ён меў таксама і другое імя — Левій. Згодна з традыцыяй, пасля ўнебаўшэсця Хрыста Мацвей каля 42 г. пакінуў Палестыну і накіраваўся абвяшчаць Евангелле ў Егіпце і Эфіопіі. Там ім былі здзейсненыя шматлікія аздараўленні. Не захавалася звестак пра тое, дзе і пры якіх абставінах загінуў апостал, але ўжо першыя хрысціяне ўшаноўвалі яго як мучаніка. Святы Мацвей з’яўляецца апекуном мытнікаў і банкіраў, а таксама ратуе ад алкагалізму.
ХХІV Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамог, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 12 верасня (панядзелак) успамін Найсвяцейшага Імя Марыі Парафільная ўрачыстасць у Мінскім архікатэдральным Касцёле. 13 верасня (аўторак) успамін Св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла Святы Ян Залатавусны (Хрызастом) нарадзіўся ў Антыёхіі (Сірыя) каля 350 г. У васемнаццацігадовым узросце прыняў хрост і пачаў жыць як пустэльнік. Дзесяць гадоў суровай аскезы аслабілі яго здароўе, а таму ён быў вымушаны пакінуць пустэльніцкае жыццё і праз нейкі час распачаў служэнне дыякана пры тагачасным біскупе Антыёхіі. Яшчэ праз некалькі гадоў Ян прыняў святарскае пасвячэнне. Слава пра яго надзвычай красамоўныя казанні выйшла далёка за межы Антыёхіі, а самога Яна пачалі называць Хрызастомам, што ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «Залатавусны». У 397 г. Ян становіцца патрыярхам Канстанцінопаля. Ён адважна выкрывае заганы і празмерную раскошу, што пануюць пры імператарскім двары, і заклікае моцных гэтага свету да сціпласці. У выніку шматлікіх інтрыг Яна змясцілі з патрыяршага пасаду і выслалі на выгнанне ў Арменію. Пазней яму, ужо моцна хвораму, загадваюць перабрацца ў Пітыунт (Піцунда) ля падножжа Каўказа. Як і разлічвалі яго непрыяцелі, Ян не перажыў гэтага падарожжа і памёр 14 верасня 407 г. Яго апошнімі словамі былі: «Божа, будзь праслаўлены за ўсё».
Аб'явы: ХХІІ Нядзеля звычайная 2022
Увага! Змяняецца расклад набажэнстваў, пачынаецца новы катэхетычны і фармацыйны год, адбудуцца асвячэнне школьных прыладаў, усяночная адарацыя і інш. Прапануем азнаёміцца з усімі аб'явамі.
ХІХ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні прыпадаюць: 8 жніўня (панядзелак) – успамін св. Дамініка, прэзбітэра 9 жніўня (аўторак) – свята Св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы 10 жніўня (серада) – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка 11 жніўня (чацвер) - упамін св. Клары, панны 14 жніўня - Парафіяльная Урачыстасць апякуна парафіі Св. Максімільяна М. Кольбэ
Удзельнікі Эўхарыстычнага Руху Моладзі здзейснілі фармацыйны выезд да сясцёр уршулянак
З 5 па 8 ліпеня адзінаццаць дзяцей разам з сястрой Назарыяй Міклаш CSFN , ксяндзом Андрэем Лысым SChr і аніматарамі Наталляй Івашкевіч і Яўгеніяй Мядзведзевай адправіліся ў фармацыйны выезд, які праходзіў у доме сясцёр уршулянак у Мінску.
ХVІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 22 ліпеня (пятніца) – Свята св. Марыі Магдалены 23 ліпеня (субота) – Свята Св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы Брыгіта нарадзілася ў 1303 г. непадалёк ад Упсалы (Швецыя). Ужо ў дзіцячым узросце ў бачаннях сузірала ўкрыжаванага Хрыста. У 13 гадоў яна выйшла замуж, і ў гэтым сужэнстве ў яе нарадзілася 8 дзяцей, сярод якіх святая Кацярына Шведская. Пасля пілігрымкі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла муж Брыгіты ўступіў у кляштар, а пасля яго смерці і сама яна пажадала цалкам прысвяціць сябе Богу. Брыгіта мела багатае духоўнае жыццё і шмат містычных бачанняў. Атрымаўшы ў падарунак ад караля надзел зямлі, заснавала на ім кляштар для новага закону — брыгітак. У 1370 г., праз дваццаць гадоў пасля заснавання, закон быў зацверджаны Папам і існуе да сённяшняга часу. Брыгіта памерла ў Рыме 23 ліпеня 1373 г. адразу пасля пілігрымкі ў Святую зямлю. Яна з’яўляецца апякункай пілігрымак і добрай смерці.
ХV Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 11 ліпеня (панядзелак) - Свята св. Бэнэдыкта, абата, апякуна Еўропы
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.




