Вітаем
Быць «прынцэсай» Бога вучыліся дзяўчаты на рэкалекцыях ў Навагрудку
У гэтыя выходныя, 11-13 лютага, дзяўчаты са старэйшай моладзі нашай парафіі ўдзельнічалі у адмысловых рэкалецыях, якія праходзілі ў Навагрудку. Тэма рэкалекцый: «Сарра: як навучыцца быць „прынцэсай Бога“». Гэта не выпадкова, бо імя Сара — значыць «князёўна» або «прынцэса». А калі Бог змяніў імя Сары на Сарра, яна стала звацца «Князёўнай мноства». Пад мноствам маецца на ўвазе народ.
VІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 лютага (панядзелак) – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы 1. У аўторак 15 лютага – дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага, памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў сваіх малітвах.
Прыгоды аднаго малюнка
«Калядныя гісторыі» скончыліся, вітайце «Маленькія гісторыі»! Нашыя парафіяне працягваюць распавядаць пра цікавыя здарэнні ў іх жыцці. Таццяна Мазун піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
Фармацыйны выезд хора Anima Una — адкрываем таленты
З 28 па 30 студзеня моладзевы хор Anima Una на чале з Алёнай Кот і кс. Алегам адправіўся на фармацыйны выезд у Пружаны.
Дзе сустрэць святых усіх эпох ці зрабіць сэлфі з Жаннай д’Арк? На Балі Усіх Святых!
Сёлетні Баль Усіх Святых адбыўся пад дэвізам «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Удзельнікі загадзя пачалі рыхтаваць касцюмы святых і малюнкі на мастацкі конкурс. У духу свята надыходу Езуса на зямлю адбылося тэатральнае прадстаўленне, яскравым момантам якога быў удзел нашых святароў — кс. Алега і кс. Уладзіміра — у ролі анёлаў.
Сёння Касцёл ушаноўвае святога Блажэя, заступніка ў хваробах горла
Імя святога Блажэя вядома дзякуючы таму благаслаўленню, якое ўдзяляецца ў яго літугрічны ўспамін 3 лютага. Падчас благаслаўлення святар, трымаючы ў руках дзве скрыжаваныя свечкі, моліцца: «Няхай Бог праз заступніцтва святога мучаніка Блажэя вызваліць цябе ад усялякіх хваробаў горла і ад усялякага зла».
2 лютага — свята Ахвяравання Пана альбо Грамніцы
Свята Ахвяравання Пана, якое адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 2 лютага, з'яўляецца адным з самых старажытных хрысціянскіх святаў. У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць Езуса Хрыста, Святло свету. У Евангеллі згадваецца ўнясенне Дзіцяці Езуса ў святыню і абрад ачышчэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У нас гэта свята таксама носіць назву Маці Божай Грамнічнай альбо Грамніцы.
ІV Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 31 студзеня (панядзелак): Успамін св. Яна Боска, прэзбітэра 2 лютага (серада): Свята Ахвяраване Пана Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00
Моладзевыя рэкалекцыі ў Мядзелі: «Пайдзіце ў пустыннае месца і крыху адпачніце»
Ужо па добрай традыцыі ДМХ “Адзіныя сэрцам” маюць у сваім гадавым плане зімовы выезд для ўзмацнення веры і адпачынку. І гэты год не стаў выключэннем: 21–23 студзеня мы правялі ў Мядзелі.
Мэта не набіць кляштар пакліканнямі, а паклапаціцца пра маладога чалавека
Прапануем інтэрв'ю з сястрой Назарыяй Міклаш CSFN , якое было апублікавана ў газеце «Слова Жыцця» №2 (577) 2022 г.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









