Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
9 лістапада (серада): свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
10 лістапада (чацвер): успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
11 лістапада (пятніца): успамін св. Марціна Турскага, біскупа
12 лістапада (субота): свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры-Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.
1. У аўторак узновіцца катэхеза.
2. 7 і 8 лістапада 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой адбудзецца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі. А цягам усяго лістапада у сераду і пятніцу ў 18.30 будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.
3. На гэтым тыдні не будзе набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і святой Імшы складковай, а ў сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.