Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 лістапада (серада): успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
17 лістапада (чацвер): успамін Святой Альжбеты Венгерскай, законніцы
Святая Альжбета нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі.
Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.
1. Наступная нядзеля 20 лістапада – гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У гэты дзень асабліва хочам падзякаваць Пану Богу за 90 гадоў існавання нашай манаскай супольнасці і 30 год служэння святароў Таварыства Хрыстусовага ў Беларусі. У рамах падрыхтоўкі да гэтай урачыстасці хочам перажыць трыдыум, які будзе для нас пэўнай формай рэкалекцый.
Расклад трыдыума перад Урачыстасцю Хрыста Валадара
18 лістапада
18.00 – выпамінковае набажэнства;
18.30 – Нешпары;
19.00 – Святая Імша з навукай.
19 лістапада
8.00 – Святая Імша з навукай;
10.30 – спатканне для дзяцей (касцёл Маці Божай Будслаўскай);
17.00 – спатканне для моладзі;
18.30 – І Нешпары;
19.00 – Святая Імша з навукай;
20.00 – малітва праслаўлення.
20 лістапада
9.00 – Святая Імша з навукай;
10.30 – Святая Імша з навукай;
12.00 – Святая Імша з навукай;
13.30 – урачыстая Святая Імша з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага.
18.00 – Святая Імша з навукай.
2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
3. У сераду (18.30) і пятніцу (18.00) будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.