Пры парафіі існуе супольнасць Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта. АСС з’яўляецца формай супрацоўніцтва і духоўнага абмену, якая ўзнікае паміж супольнасцю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і і чальцамі АСС, даючы апошнім магчымасць саліднай фармацыі і асабістых адносінаў з Богам.
Да АСС могуць належаць сем’і і паўналетнія асобы, якія праз актыўны ўдзел у фармацыі і апостальстве АСС жадаюць уключыцца ў харызмат і місію сясцёр назарэтанак у адносінах да сем’яў.
Першай апостальскай мэтай з’яўляецца сведчанне пра хрысціянскія каштоўнасці сям’і для сваіх бліжніх дома, на месцы працы і ў грамадскім асяроддзі праз узмацненне сувязяў у адносінах да ўласнай сям’і на ўзор Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Сустрэчы АСС праходзяць кожную чацвёртую суботу месяца ў кляштары сясцёр назарэтанак.
У праграме заўсёды ёсць Святая Імша, канферэнцыя, сустрэчы ў групах і, канешне, сустрэча пры гарбатцы. Таксама ёсць супольныя выезды на адпачынак і рэкалекцыі. Сустрэчы заўсёды праходзяць разам з дзецьмі. Для АСС вельмі важная фармацыя ўсёй сям’і.
Каб далучыцца, можна звярнуцца да с. Марыанны Алешчык CSFN (+375447556516).