Вітаем
IV Нядзеля звычайная 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 31 студзеня (аўторак): успамін св. Яна Боска, прэзбітэра. 2 лютага (чацвер): свята Ахвяраваня Пана. Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00. Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старога Запавету. Свята спаткання Хрыста са сваім народам адзначалася ў Ерузалеме з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам заканчваюцца ўрачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага. Згодна з традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы. 3 лютага (пятніца): успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00. Будзе адбывацца благаслаўленне свечак у гонар св. Блажэя і адмысловая малітва. 5 лютага (нядзеля), у дзень успаміну св. Агаты, адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады. У малітве асвячэння прыпамінаецца, што св. Агата з’яўляецца асабліваю заступніцаю і апякункаю ў небяспецы пажару.
«Каляда-Калядзiца, прыхадзi павесялiцца...»
Час Божага Нараджэння — добры перыяд, каб несці радасць усім людзям. І не толькі словамі, але нават і спевамі, музыкай і наведваннямі! Так і нашыя парафіяне вырашылі пабыць калядоўшчыкамі, каб несці радасць Нараджэння Збаўцы ў дамы людзей.
Апостальскі Нунцый наведаў нашу парафію
22 студзеня нашу парафію наведаў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Ён узначаліў Святую Імшу на 13:30.
Ці магчыма прачытаць Новы Запавет за адзін дзень? Адбыўся І Мінскі Біблійны Марафон
22 студзеня, у Нядзелю Божага Слова, прайшоў I Мінскі Біблійны Марафон. 277 чалавек прынялі ўдзел у агульным чытанні Бібліі. Марафон быў арганізаваны айцамі хрыстусоўцамі. Няпярэдадні Нядзелі Божага Слова кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымаў раздзел для самастойнага чытання і дзялення з іншымі тымі думкамі, што ўзніклі падчас чытання Бібліі.
ІІІ Нядзеля звычайная 2023
Сёння, у Нядзелю Божага слова, касцёл запрашае нас паразважаць над тым, якое месца займае Святое Пісанне ў нашым жыцці з Богам, як дапамагае нам на духоўным шляху. Дзякуем усім, хто прыняў ўдзел ў Першым мінскім біблійным марафоне. Дзякуем тым, хто прычыніўся да арганізацыі і прыняў удзел у «Балі Усіх Святых», дзякуем за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
«Трапіць у “Неба на зямлі”!» У парафіі адбыўся VI Баль усіх святых
15 студзеня ў нашай парафіі адбыўся чарговы Баль усіх святых пад назвай «Нараджэнне Езуса Хрыста было такім…». Гэта ўжо шосты баль, на якім можна было пабачыць святых розных стагоддзяў і добра правесці час разам.
«Адзіныя сэрцам» сустрэлі Новы год у Тракелях!
Вось ужо шосты Новы год супольнасць ДМХ «Адзіныя сэрцам» сустракае разам. І кожнае святкаванне імкнецца быць асаблівым, непаўторным. (Спойлер: так яно і атрымліваецца). У гэтым годзе, дзякуючы натхненню душпастыра ксяндза Уладзіміра Марушэўскага SChr , Новы год «Адзіныя сэрцам» сустрэлі ў гасцях у Маці Божай Тракельскай!
ІІ Нядзеля звычайная 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 17 студзеня (аўторак): успамін св. Антонія, абата Жыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім».
Запрашаем на І Мінскі Біблійны Марафон
«Хто не ведае Святога Пісання, той не ведае Хрыста» (святы Геранім).
Адбылася аплаткавая сустрэча пілігрымаў
Восьмага студзеня, у свята Хросту Езуса Хрыста, адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў 30 пешай пілігрымкі Мінск – Будслаў. Пілігрымаў гасцінна прыняў кс. Францішак Рудзь, які ў прывітальным слове адзначыў: “Сімвалічна, што на аплаткавую сустрэчу пілігрымы сабраліся ў «кавалачку Будслава» ў Мінску – у касцёле Маці Божай Будслаўскай”.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








