Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агню «Святла Супакою» не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх парафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
24 снежня (субота)
Святыя Імшы ў гэты дзень:
• 08.00 – Святая Імша;
• 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей – Пастэрка;
• 21.30 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка;
• 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка (транслюецца анлайн).
25 снежня (нядзеля) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
26 снежня (панядзелак) – Свята св. Стэфана, першамучаніка
Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, «поўны ласкі і моцы Духа Святога» абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя. Святая Імша а 12.00 і 19.00.
27 снежня (аўторак) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол. Святая Імша а 7.00 і 19.00.
1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.
2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2023 год і аплаткі на вігілійны стол.
3. Сёння адбудуцца аплатковыя спатканні для парафіяльных груп:
12.00 – Вучні і настаўнікі Польскай школы.
14.00 – Жывы Ружанец, Маці ў малітве, Хор «Effata», Жаночы клуб.
16.00 – Скаўткі, «Божыя Кароўкі», Скаўтскія шэфы, дзіцячы і моладзевы хор.
18.00 – Скаўты, «Ваўчаняты», Скаўтскія шэфы, ЛСА, Брацтва Св. Арханёла Міхала.
4. З 3 студзеня распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні нашых парафіянаў. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку на прыканцы капліцы.
5. У нядзелю 15 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца VІ БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ.
Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.