Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
6 снежня (аўторак): успамін святога Мікалая, біскупа.
7 снежня (серада): успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
8 снежня (чацвер): УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі.
У гэты дзень мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху. Кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г.
Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.
1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.
2. Сёння, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Пад Усходам тут разумеюцца перадусім краіны былога Савецкага Саюза. Ініцыятарам правядзення гэтага дня з’яўляецца епіскапат Польшчы.
3. Сёння мы рады прымаць у нашай парафіі працаўнікоў і валанцёраў Радыё Марыя.
Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.