Вітаем
ІV Нядзеля Вялікага Посту 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 сакавіка (панядзелак) - УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЮЗАФА, АБРАННІКА НПМ Святы Юзаф з’яўляецца апекуном Паўсюднага Касцёла, а таксама апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў. Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00. 25 сакавіка – (субота) УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама далучыцца да гэтай малітвы. Св. Імша – 8.00, 12.00, 19.00.
Атрымалі «новых сяброў» і пераглядзелі жыццё: у парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі з унясеннем рэліквій мучанікаў
10–12 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў айцец Павел Раманчук OFMConv, пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Івянцы.
ІІІ Нядзеля Вялікага Посту 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Хочам ад усяго сэрца шчыра падзякаваць а. Паўлу за гэты благаслаўлёны час, за цэлебрацыю св. Імшы, паслугу ў канфесіанале, а перад усім, за скіраванае да нас Божае Слова і параказанне нашай парафіі рэліквій святых мучанікаў Германа і Ахілеса. Няхай добры Бог аддзячыць яму за ягоную паслугу. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 сакавіка (чацвер) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.
У іншым краі, у Гудагаі, шлях да Пана мы шукалі: як прайшоў зімовы выезд ДМХ
«Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да Сябе тых, каго Сам хацеў» (Мк 3, 13). Гэтыя словы сталі адпраўной кропкай для зімовага выезду нашай парафіяльнай моладзі, які адбыўся непасрэдна перад пачаткам Вялікага Посту. І вось 17 лютага мы, Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам», адказалі на заклік Езуса і, захапіўшы з сабой ксяндза Уладзіміра Марушэўскага, паехалі шукаць сваю ўласную гару Табор.
ІІ Нядзеля Вялікага Посту 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
І Нядзеля Вялікага Посту 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
VIІ Нядзеля звычайная 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
VI Нядзеля звычайная 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
V Нядзеля звычайная 2023
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 лютага (панядзелак) — успамін Святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў. Святога Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Усходу, якія панеслі смерць за веру. 10 лютага (пятніца) – успамін св. Схалястыкі, панны. 11 лютага (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Гэта міжнародны дзень хворых. Падчас Святой Імшы хворыя могуць прыступіць да сакрамэнту Намашчэння хворых.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.



