Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

13 снежня (аўторак) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.

14 снежня (серада) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла
Святы Ян ад Крыжа нарадзіўся каля Авіля ў Іспаніі ў 1542 годзе. Маючы 20 гадоў уступіў у Закон Кармелітаў. Святы Ян стаў галоўным памочнікам СвятойТэрэзы ў рэформе Закону. Палюбіў крыж Хрыста і прасіў Бога, каб заўсёды яму хапала цярпення. Гэтая малітва была выслухана. Яго рэфарматарская дзейнасць прынесла яму вялікія асабістыя цярпенні. Святы Ян ад Крыжа прапаведваў поўнае ўнутранае ачышчэнне, каб дайсці да поўні з’яднання з Богам. Свае павучэнні заставіў у кнігах напісаных прозай і вершам. Памёр ва Убэдзе ў 1591 годзе.

1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.

2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2023 год і аплаткі на вігілійны стол.

3. 16 снежня распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.

4. У бліжэйшы час пройдуць аплатковыя спатканні для парафіяльных груп:

17 снежня (субота):
13.00 – Эўхарыстычны Рух Маладых.
18 снежня (нядзеля):
12.00 –Вучні і настаўнікі Польскай школы.
14.00 – Жывы Ружанец, Маці ў малітве, Хор „Effata”, Жаночы клуб.
16.00 – Скаўткі, “Божыя Кароўкі”, Скаўтскія шэфы, дзіцячы і моладзевы хор.
18.00 – Скаўты, “Ваўчаняты”, Скаўтскія шэфы, ЛСА, Брацтва Св. Арханёла Міхала.
22 снежня (чацвер):
20.15 – ДМХ

5. У нядзелю 18 снежня падчас Імшы а 10.30 ў нашую парафію каталіцкія скаўты прывязуць віфліемскі агонь.

Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.