1 чэрвеня ў Будславе адбылося святкаванне Сусветнага дня дзіцяці. 
Тэма сёлетняй сустрэчы: Гэта мы — радасць і надзея.
 
Больш за 1000 дзяцей з усёй Беларусі прыбылі са сваімі душпастырамі, катэхетамі і бацькамі. Нават кепскае надвор’е, што было напрацягу тыдня напярэдадні, не спалохала арганізаратаў і ўдзельнікаў. Усё прайшло сонечна!
Самым важным пунктам была Эўхарыстыя, якую цэлебраваў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Падчас прамовы да дзяцей у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп разважаў пра тое, чаму Марыя, негледзячы на выпрабаванні ў сваім жыцці, усё роўна была радаснай асобай, і адкуль яна чэрпала гэтую радасць і надзею. Пасля св. Імшы і кароткага перапынку дзяцей чакала забаўляльная праграма. Усе прысутныя мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Адбылася малітва праслаўлення, якую правялі дзеці не толькі з каталіцкіх супольнасцяў, але і іншых канфесій. Сустрэчу завяршыла супольная малітва “Ойча наш”, якая аб'яднала ўсіх прысутных.
Фота: Марына Слесарчук

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.