Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

31 снежня (серада) сёмы дзень у актаве Нараджэння Пана.

Святая Імша а 7:00 і 23:00. Набажэнства на заканчэнне года а 23:45.

У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна Te Deum (Цябе, Божа) як падзяка Богу за атрыманыя ласкі. 

1 студзеня (чацвер) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.

Святая Імша а 9:00, 12:00 і 19:00. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна Veni, Creator (Прыйдзі, Стварыцель). Гэта “абавязковаяўрачыстасцьвернікімаюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама ўстрымацца ад выкананнянеабавязковай працы. 

2 студзеня (пятніца) – успамін святых Базыля і ГрыгорыяНазіянскага, біскупаў і дактароў Касцёла.

На моцы дыспенсацыі Мітрапаліта, сёння няма абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

1. На гэтым тыдні прыпадаюць:

· першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыяхновых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці.

· першая пятніца месяца дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсцьмагчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзі)Не будзе дадатковай Святой Імшы а 12:00. Пасля вечаровай Імшы запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці для сем’яў.

· першая субота месяца дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18:15.

· наступная нядзеля першая нядзеля месяца. Молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на студзень: Просім апекі МаціБожай на час душпастырскай візітацыі сем’яў нашай парафіі, каб калядныя адведзіны прынеслі добрыя духоўныя плёны.

2. Ад 2 студзеня распачынаем Каляду душпастырскія наведванні нашых парафіянаў. Кожная сям’я, якая жадае прыняцьсвятара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку, які знойдзем на століку, выходзячы з капліцы. 

3. У нядзелю 4 студзеня пасля Святой Імшы а 13:30 адбудзецца калядны канцэрт гурта Jolly Green. Сардэчна запрашаем!

4. У аўторак 6 студзеня пасля вечаровай Святой Імшы а 18:00 запрашаем на парафіяльнае калядаванне ў нашую капліцу. Запрашаем нашыя хоры, малітоўныя супольнасці і індывідуальных выканаўцаў. Прапановы спеваў просім выслаць кс. Алегу.

5. У нядзелю 18 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца VІІІ БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. Запрашаем дзяцей і моладзь! Дзяцей запрашаем прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Жыццё святога Максімільяна Марыя Кольбэ”.

6. Ёсць новы нумар часопіса «Ave Maria» і газеты «Слова жыцця» заахвочваем да чытання каталіцкай прэсы.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі ў часе прыгатавання і святкавання Новага Гаду!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.