Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

Чарговы раз мы перажываем урачыстасць Нараджэння Пана. Але ізноў прагнем аднавіць сябе, глыбей пазнаць таямніцу Богаўцелаўлення.
Шаноўныя чытачы, каманда Jan.by віншуе Вас і Вашыя сем’і са святам Божага Нараджэння! Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Пастэрка 20:00

 

     Пастэрка 21.30

 

Пастэрка 23.00

Паглядзець трансляцыю з Імшы можна тут:

Фота: Паліна Ручан, Паліна Капуста, Ганна Лукомская, Уладзіслава Чуро

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.