26 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску адбылася малітва праслаўлення пад назвай «Дзеці нясуць міласэрнасць». Традыцыйна ў гэтай падзеі прымае ўдзел наш хор дзяцей «Божыя ягняткі» пад кіраўніцтвам Алены Шымак.

Як і кожны год, дзеці рыхтуюць да фестывалю нейкі сімвал, звязаны з тэмай малітвы. Тэма гэтага года — надзея. Дзеці выразалі чалавечкаў і на твар наклейвалі свае фотаздымкі. Гэта былі пілігрымы надзеі.

Тэкст i Фота: Марына Слесарчук

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.