
6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самaга дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.
«Вялікі дзякуй за сённяшні канцэрт, — дзеліцца Воля Саладкевіч. — Асаблівая падзяка цудоўнай вядучай Алёне — вы проста супер! І смяяліся, і плакалі, і пелі — такая асалода ад гэтага сумеснага часу! Дзякуй усім, хто быў з намі! Хвала Пану!»
Парафіяльнае каледаванне 2026 ( трансляцыя )













