Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла.Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. У нашай капліцы ў час Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:
2. У час Вялікага посту заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых, і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
3. Дзякуем сем’ям, якія ўжо прынялі нас па калядзе, дзякуем за супольную малітву, дзяленне жыццём, за складзеныя ахвяраванні і дары, якімі дзеліцеся. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа асабіста дамовіцца са святаром у закрыстыі.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
5. 7 сакавіка ў рамках Навэнны да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста запрашаем на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў. Запісацца можна ў закрыстыі. Кошт — 50 руб.
6. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria” і газеты “Слова жыцця”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
7. Усіх, хто хоча далучыцца да арганізацыі Велікоднага кірмаша, запрашаем звярнуцца са сваімі прапановамі да святароў у закрыстыі.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

