
Падчас Адвэнту кожны будні дзень парафіяне мелі магчымасць удзельнічаць у Раратах. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні Rorate caeli desuper («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»). Чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае. Рараты цэлебруюцца да ўсхода сонца, яны асаблівым чынам нагадваюць нам пра Марыю, якая падобная да ранішняй зоркі, што апярэджвае ўсход сонца. Так і Марыя папярэдзіла прыход Езуса Хрыста — нашага Сонца і Святла ўсяго свету.