
З 12 па 15 снежня ў нашай парафіі прайшлі Адвэнтавыя рэкалекцыі.
У гэтым годзе рэкалекцыі праводзіў айцец Павел Федаровіч MIC, які прапанаваў парафіянам аднавіць сваю веру праз прыклад жыцця прарока Іллі. На працягу трох дзён парафіяне пачулі не толькі паэтапнае апісанне жыцця прарока Іллі, але і канкрэтныя пытанні да саміх сябе наконт веры, жыцця і вобраза Бога. Ужо стала традыцыяй, што падчас рэкалекцый адбываюцца адмысловыя канферэнцыі для моладзі, дзяцей і мужчын. Леташнія рэкалекцыі працягнулі гэту традыцыю.




















Відэазапісы рэкалекцый:



