Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову.
1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.
2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2019 год, аплаткі на вігілійны стол, свечку CARITAS і святочныя паштоўкі (зробленыя рукамі нашай моладзі).
3. З сённяшняга дня распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.