Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову.

1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.

2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2019 год, аплаткі на вігілійны стол, свечку CARITAS і святочныя паштоўкі (зробленыя рукамі нашай моладзі).

3. З сённяшняга дня распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.

4. У суботу 22 снежня а 11.00 запрашаем на прыгатаванне капліцы на святы Божага Нараджэння.

5. У наступную нядзелю 23 снежня пройдуць аплатковыя спатканні для парафіяльных груп:

  • 11.00 – для вучняў польскай мовы
  • 14.00 – Жывы Ружанец, Caristas, Апосталства дапамогі душам чысцовым, біблійныя сустрэчы.
  • 16.00 – Скаўткі, “Божыя Кароўкі”, Скаўтскія шэфы, дзіцячы і моладзевы хор.
  • 18.00 Скаўты, “Ваўчаняты”, ЛСА.

6. 20 снежня а 19.00 гадзіне ў нашай парафіі распачнецца 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і - адказ на выклікі цывілізацыі смерці.

7. У нядзелю 23 снежня падчас Імшы а 12.00 ў наўую парафію каталіцкія скаўты прывязуць віфліемскі агонь.

8. 6 студзеня ва урачыстаць Аб’яўлення Пана пасля вечаровай Святой Імшы адбудзецца “парафіяльае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаю да удзелу сем’і нашай парафіі.

9. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.