Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім за дапамогу ў пыгатавані БАЛЮ ЎСІХ СВЯТЫХ. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
21 лістапада (серада): Успамін Ахвяравання НПМ

Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерузалемскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Сёння Касцёл успамінае перш за ўсё Ахвяру, якая адбылася ў душы Марыі ў пачатку Яе свядомага жыцця. Марыя зяўляецца для ўсіх прыкладам жыцця, прысвечанага Богу.
22 лістапада (чацвер): Успамін Святой Цэцыліі, панны і мучаніцы
Імя Святой Цэцыліі ўпамінаецца ў Рымскім Каноне. Яна – заступніца касцельнай музыкі.
24 лістапада (субота): Успамін Святога Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў
Праца каталіцкіх місіянераў на в’етнамскіх землях распачалася ў XVI ст. У наступных стагоддзях шматразовы выбухалі моцныя пераследаванні, у часе якіх прынялі смерць за веру місіянеры, прыбыўшыя з Еўропы і некаторыя в’етнамцы. 19 чырвеня 1988 г. папа Ян Павел ІІ кананізаваў 119 мучанікаў в’етнамскіх, сярод іх 8 біскупаў, 37 святароў в’етнамскіх і 59 свецкіх в’етнамцаў.
1. У кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада перад вячэрняй Святой Імшой адбываецца набажэнства за памерлых: у 18.30 – выпамінкі, Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. Наступная нядзеля 26 лістапада гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
3. Сёння ў нашай парафіі, адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ” пачатак 15.30. Сардэчна ўсіх запрашаем. Месца правядзення: зала ў Чырвоным Касцёле.
Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства і св. Імша складковая праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.