Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30.
Панядзелак – на польскай мове
Аўторак – адказная І Ружа Ружанцовая
Серада – моладзь
Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END
Пятніца – дзеці
Субота – ІІ Ружа Ружанцовая

2. Сёння асаблівым чынам малімся ў інтэнцыі настаўнікаў і выхавацеляў.
3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Просім, каб імёны былі напісаныя ў назоўным склоне. Калі пішам прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да сям’і. Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.
Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве: з 1 па 8 лістапада; і ў кожную сераду і пятніцу лістапада. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.