Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
12 лістапада (панядзелак): Свята Святога Язафата, біскупа і мучаніка.
Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.
16 лістапада (пятніца): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).

17 лістапада (субота): успамін: Святй Альжбеты Венгерскай, законніцы.
Святая Альжбета нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі.
Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.
1. У кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада перад вячэрняй Святой Імшой адбываецца набажэнства за памерлых: у 18.30 – выпамінкі, Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. У кожную пятніцу а 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама запрашаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.
3. У наступную нядзелю 18 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца III БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. У гэтым годзе свята будзе праходзіць у місійным духу пад дэвізам „На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём”. Пачатак у 15.30. Месца правядзення: зала ў Чырвоным Касцёле. У сувязі з гэтым аб’яўляем конкурс малюнкаў “Я - місіянер”.
Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства і св. Імша складковая праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.