Сёння ўзгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.

Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю. Перад тым, як прыйсці да вас, мы спачатку патэлефануем.
2. Сёння пасля Святой Імшы а 18.00 гадз. адбудзецца “парафіяльнае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаем да удзелу сем’і і парафіяльныя групы.
3. Ад 8 студзеня аднаўляюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб прысутнасці дзяцей на гэтых занятках.
4. У наступную нядзенлю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
5. У наступную нядзелю 13 студзеня Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй, у гэта свята асвячаецца вада.
6. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.