Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 кастрычніка (панядзелак): Успамін святога Яна Паўла II

22 кастрычніка прыпадае 70 гадавіна смерці Шаноўнага Слугі Божага кардынала Аўгуста Хлёнда, заснавальніка хрыстусоўцаў.

1. Сёння сусветная місійная нядзеля, якой распачынаем тыдзень місійны, заахвочваем усіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі.

2. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30.

Адказныя за правядзенне малітвы:

  • Панядзелак – на польскай мове
  • Аўторак – І Ружа Ружанцовая
  • Серада – моладзь
  • Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END
  • Пятніца – дзеці
  • Субота – ІІ Ружа Ружанцовая

3. Запрашаем на біблійныя сустрэчы – кожны аўторак 20.00 (с. Кляра +375333212633).

4. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых.

Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 па 8 лістапада: у 18.30 набажэнства і а 19 гадзіне святая Імша (нядзеля 17.30); кожную сераду і пятніцу лістапада – набажэнства ў 18.30.

5. У нядзелю 18 лістапада ў  нашай парафіі адбудзецца III БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. У гэтым годзе свята будзе праходзіць у місійным духу пад дэвізам „На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём”. Пачатак у 15.30. Месца правядзення: зала ў Чырвоным Касцёле. У сувязі з гэтым аб’яўляем конкурс малюнкаў “Я - місіянер”.

Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства і св. Імша складковаяпраз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.