Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
13 снежня (чацвер) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы

Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.
14 снежня (пятніца) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла
Святы Ян ад Крыжа нарадзіўся каля Авіля ў Іспаніі ў 1542 годзе. Маючы 20 гадоў уступіў у Закон Кармелітаў. Святы Ян стаў галоўным памочнікам СвятойТэрэзы ў рэформе Закону. Палюбіў крыж Хрыста і прасіў Бога, каб заўсёды яму хапала цярпення. Гэтая малітва была выслухана. Яго рэфарматарская дзейнасць прынесла яму вялікія асабістыя цярпенні. Святы Ян ад Крыжа прапаведваў поўнае ўнутранае ачышчэнне, каб дайсці да поўні з’яднання з Богам. Свае павучэнні заставіў у кнігах напісаных прозай і вершам. Памёр ва Убэдзе ў 1591 годзе.
1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.
2. Сёння, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Пад Усходам тут разумеюцца перадусім краіны былога Савецкага Саюза. Ініцыятарам правядзення гэтага дня з’яўляецца епіскапат Польшчы.
3. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2019 год, аплаткі на вігілійны стол, свечку CARITAS і святочныя паштоўкі (зробленыя рукамі нашай моладзі) .
4. Па традыцыі, дзевяць дзён перед святам Божага Нараджэння з 16 снежня, распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.
5. Дзякуем за ахвяры складзеныя ў мінулую нядзелю на падтрымку парафіі святога Яна ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканата, у якой 25 лістапада ў выніку пажару быў поўнасцю знішчаны будынак плябаніі. Было сабрана 880 рублёў.
6. 15 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі» і распачнецца св. Імшой у 22.30, пасля якой адбудзецца дзяленне аплаткай.
7. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.