Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыгатаванне капліцы на святы Божага Нараджэння, за 24-х гадзінную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і, за актыўны ўдзел у Раратах, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

24 снежня (панядзелак)
Святыя Імшы ў гэты дзень а 06.45 – Рараты, 20.30 – Батлейка, 21.00 – вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (пастэрка), 23.00 – вігілійная Святая Імша (пастэрка)

25 снежня (аўторак) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.

26 снежня (серада) – Свята св. Стэфана, першамучаніка
Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, “поўны ласкі і моцы Духа Святога” абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя. Святыя Імшы ў гэты дзень а 7.00 і 19.00.

27 снежня (чацвер) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол.
Святыя Імшы ў гэты дзень а 7.00 ,12.00 і 19.00.

28 снежня (пятніца): Свята Святых Немаўлят, мучанікаў
З паловы VI стагоддзя Касцёл у перыядзе Божага Нараджэння адзначае ўспамін смерці бэтлеемскіх дзяцей, закатаваных па загадзе Ірада. Святыя Немаўляты з’яўляюцца першымі плёнамі збаўчай справы, распачатай прыйсцем Хрыста на зямлю. Аддаючы жыццё за Хрыста яны атрымалі хрост крывёю і заслужылі сабе ў Бога падвойны арэол дзявіцтва і мучаніцтва.
Святыя Імшы ў гэты дзень а 7.00 і 19.00.

30 снежня (нядзеля): Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.
Святога Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас, нашых сем’яў. Святога Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 (Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна, якую цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі) 13.30 і 18.00.

1. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2019 год, аплаткі на вігілійны стол, свечку CARITAS.

2. 29 снежня пройдзе аплатковае спатканне дзяцей з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам зацікаўленых просім запісацц у сястры Агнешкі да 26 снежня.

3. Пасля святаў распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім.

4. 6 студзеня пасля Святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца “парафіяльае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаю да удзелу сем’і нашай парафіі.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.