Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.
Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Кляру і с. Агнешку.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1 студзеня (аўторак): Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
Святая Імша ў 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00 (абавязковы ўдзел у літургіі)
2 студзеня (серада): Успамін Святога Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктароў Касцёла
Святы Базыль нарадзіўся ў 330г. у Цэсарыіі Кападоцкай, навучаўся ў Канстантынопалі і Атэнах. Па вяртанні на айчыну праводзіў жыццё пустэльніка, але ў 370г. стаў біскупам роднага горада. Заставіў пасля сябе знакамітыя тэалагічныя працы і рэгулу, паводле якой жывуць манахі Усходняга Касцёла. Памёр 1 студзеня 379г.
Святы Грыгорый нарадзіўся ў 330г. каля Назыяну. У часы навучання пасябраваў са святым Базылем і быў яго спадарожнікам у жыцці пустэльніка. Аднак быў выбраны святаром, пазней біскупам Канстантынопаля. Праславіўся як знакаміты тэолаг і прамоўца. Паглыбіў каталіцкую навуку аб Святога Троіцы. З прычыны неспакою ў Канстантынопалі пакінуў пасаду біскупа і вярнуўся ў Назыян, дзе памёр каля 390г.
3 студзеня (чацвер) – Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса
Гэта дзень нараджэння кс. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі кс. Мітрапаліта Тадэвуша.
У наступную нядзелю 6 студзеня Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.
На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
Дадатковая св. Імша ў 12.00
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя жывога ружанца на месяц студзень: Просім апекі Маці Божай на час душпастырскай візітацыі сем’яў нашай парафіі, каб калядныя адведзіны прынеслі добрыя духоўныя плёны.
1. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю. Перад тым, як прыйсці да вас, мы спачатку патэлефануем.
2. 6 студзеня пасля Святой Імшы а 18.00 гадз. адбудзецца “парафіяльнае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаем да удзелу сем’і і парафіяльныя групы.
3. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.