Навіны і аб’явы



У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне, запрашаем усіх жадаючых на прагляд другой часткі фільма Бэн Гур. Прыблізна каля 13 гадзін.



Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Сардэчна запрашаю ўсіх жадаючых, дапамагчы ў прыбіранні і прыгатаўленні нашай капліцы на нядзелю. Прыбіранне адбываецца ў суботу пасля святой Імшы а 19 гадзіне. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 жніўня (панядзелак) Свята Перамянення Пана.



Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым хто прычыняецца да таго каб наша каплічка заўсёды была прыбранна і ўпрыгожанна.  На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



1. Хацеў бы падзякаваць усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыбірае нашую капліцу і клапоціца аб тым каб яна заўсёды была прыгожай.  2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 ліпеня (панядзелак) Свята Святой Брыгіты, законніца, апякунка Еўропы 



‎21 ЛІПЕНЯ запрашаем усіх да нашай капліцы (Мінск, вул. Матусевіча 80), каб малітвай ушанаваць памяць кардынала Казіміра Свёнтка.
Літургія пачнецца пасля святой імшы а 19-й гадзіне.



Запрашаем усіх жадаючых 22 ліпеня а 13 гадзіне на першую частку фільма БЭН-ГУР. 

Фільм атрымаў наступныя ўзнагароды:

Оскар, 1960 год - (11 Оскаров)

- Лучший фильм

- Лучшая мужская роль (Чарлтон Хестон)

- Лучшая мужская роль второго плана (Хью Гриффит)

- Лучший режиссер (Уильям Уайлер)

- Лучшая работа оператора (цветные фильмы)

- Лучшая работа художника (цветные фильмы)

- Лучшая работа костюмера (цветные фильмы)

- Лучший звук

- Лучший монтаж

- Лучшие спецэффекты

- Лучший саундтрек для драматических/комедийных картин


Золотой глобус, 1960 год

- Лучший фильм (драма)

- Лучший режиссер (Уильям Уайлер)

- Лучшая мужская роль второго плана (Стивен Бойд)


Британская академия, 1960 год

- Лучший фильм




1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто падрыхтоўваў нашую капліцу на нядзельнага набажэнства,  прыбіраў і ўпрыгожываў яе . 

2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:


16 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай). 




Паведамляю, што ў пілігрымку неабходна ўзяць з сабой:

- Палатку (калі ёсць);

- Карымат;

- Спальнік;

- Зручны абутак;

- Цёплыя рэчы;

- Сродкі асабістай гігіены;

- Дажджавік;

- Галаўны ўбор;

- Малітоўнік;

-  Ружанец;

- Кубак, талерку (глыбокую), лыжку; (Лепш металічныя);

- Лекі, асабліва тыя, якія прымаеце асабіста, пластыр; 

- Невялічкі заплечнік (заўсёды лепш мець з сабой ваду), малітоўнік, фатаапарат і ішныя дробязі;

 Абавязкова добры настрой і ўсмешку на твары! :) 






Як штогод, з Мінску вырушае пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Удзел у ёй прымаюць і нашыя парафіяне. Згодна з пастановай арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сёлетнія урачыстасці ў Будславе адбудуцца 6 - 7 ліпеня. У сувязі з гэтым пешая пілігрымка з Мінску вырушае 2 ліпеня пасля св. Імшы у 8 гадзін у архікатэдральным Касцёле.

З моманту заснавання нашай парафіі ў пілігрымцы прымае ўдзел і нашая парафіяльная супольнасць. Усіх жадаючых і маючых магчымасць запрашаем далучыцца да пешай групы пілігрымаў. Кошт удзелу 80 000 бел. рублёў. 

Другая магчымасць - гэта аўтобусная пілігрымка, якая вырушыць з-пад нашай парафіяльнай капліцы 6 ліпеня (прыкл. 16 - 17 гадз.) Кошт удзелу 120 000 рублёў. Вяртанне ў Мінск 7 ліпеня ў другой палове дня.

Запісацца на тую ці іншую пілігрымку можна ў закрыстыі.




УВАГА, УВАГА, УВАГА!!!

ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ НА ПРЭМ'ЕРУ МЮЗІКЛА У АБАРОНУ НЕНАРОДЖАНЫХ ДЗЯЦЕЙ "НЕ ЗАБІВАЙ".

Спектакль адбудзецца 10 чэрвеня (нядзеля) ў капліцы "Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ"

па вуліцы Матусевіча 80 у 18.00 г.