Навіны і аб’явы



Скончваецца вячэрняя святая Імша, і вернікі разыходзяцца, намагаючыся як найхутчэй вярнуцца ў свае дамы, да сем'яў, хатніх справаў, гарачай вячэры... Аднак па аўторках і пятніцах вернікі, якія выходзяць з капліцы, часта сустракаюць некалькі чалавек, якія спяшаюцца ў супрацьлеглым напрамку — ад жытла да капліцы. Гэта збіраецца на рэпетыцыі  хор Vox Cordis («Голас сэрца») парафіі св.Яна Евангеліста і Максімільяна Марыі Кольбе, што ў Кунцаўшчыне.



Кожны год, нашая парафія ажыццяўляе акцыю "Свечка на стол Вігілійны", тым самым імкнучыся аказаць фінансавую дапамогу, каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас, якая займаецца дабрачыннай дзейнасцю сярод жывуць у нястачы. У гэтым годзе ў нашай капліцы таксама ёсць магчымасць набыць гэтую сімвалічную свечку на стол Вігілійны, а ў гэты спосаб, адчыняючы сваё сэрца на патрэбы церпячых, адкрыць яго на прышэсцце ў гэты свет Немаўляці - Хрыста.



1. Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і за іншую аказаную дапамогу, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Няхай Добры Бог благаславіць Вам і вашым сем’ям.

2. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 2 снежня гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння.



1. Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і за іншую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог благаславіць Вам і вашым сем’ям. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:  21 лістапада (серада): Успамін Ахвяраванне Найсвяцейшай Панны Марыі



1. Ад усяго сэрца дзякуем усім вам за супольную і складзеныя ахвяраванні. Асаблівыя словы падзякі кіруем да тых, хто ў сераду прыняў удзел у прыбіранні тэрыторыі побач з капліцай. Няхай Добры Бог вам благаславіць і вас узнагароджвае. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:  12 лістапада (панядзелак): Успамін Святога Язафата, біскупа і мучаніка.



1. Шчыра дзякуем усім вам за супольную і асабістую малітву, за ўсе складзеныя ахвяраванні і за ўсялакую дапамогу, якую аказываеце парафіі. Няхай Бог узнагародзіць Вас і вашыя сем’і. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



Айцы Францішкане з Івянца сардэчна запрашаюць, хлапцоў пачныючы з 8 класа, на рэкалекцыі ў духу св. Францішка з Асізі . Рэкалекцыі распачнуцца 4 лістапада а 18 гадзіне і закончацца 7 лістапада святой Імшой а 9 30. Кантакт па ўсіх пытаннях а. Андрэй Шалкевіч  +375298655417



У суседняй з намі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі майстар класы па падрыхтоўцы і сервіроўцы святочнага стала. Вашай увазе прапануем невялікі фільм з гэтага свята.



Маці Божая Будслаўская... так блізка, што многія працягваюць рукі, каб дакрануцца да прыгожай драўлянай рамы.

А сама Яна – усмешлівая, уважлівая – нібы на хвілінку прысела з намі, каб быць і слухаць, але вось-вось устане і паляціць далей. Толькі ты адвядзеш позірк, а Яна ўжо недзе падтрымлівае бабулю на слізкіх сходах, выцірае дзіцячыя слёзы, распутвае перакручаныя чалавечыя лёсы... Паспрабуй, дагані Яе лёгкія крокі...
Заўваж, як блізка...

Шчаслівыя тыя, хто падчас перэгрынацыі застане Яе на абразе, каб даверыць Ёй сэрца, веру і будучыню.
Шчаслівыя тыя, да каго Яна заспяшаецца з паратункам, пакінуўшы ўсе шыкоўныя рамы свету...

Тэрэса Клімовіч

ФОТАРЭПАРТАЖ >>>



1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 2. У панядзелак 15 кастрычніка ў нашай парафіі распачынаецца трыдуум, каб мы маглі як мага лепш падрыхтавацца да прыняцця абраза Маці Божай Будслаўскай, перэгрынацыя якога адбываецца ў архідыяцэзіі. Кожны вечар 15, 16 і 17 кастрычніка пасля Ружанца будзе праводзіцца набажэнства ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства, набажэнства ўшанавання і малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі каб пілігрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай ў нашай парафіі прынесла нам багатыя духоўныя плёны. У дні трыдуума набажэнства распачнецца ад 18.30. 3. 18 кастрычніка (чацвер) ад 18.30 абраз Маці Божай Будслаўскай прывязуць у нашую парафію. У ўрачыстай працэсіі, спяваюцы песні ў гонар Маці Божай, абраз унесём у капліцу дзе, пасля усталявання і ўшанавання абраза, распачнецца ўрачыстая Святая Імша ў інтэнцыі складковай. Таму можна ўпісваць свае просьбы і словы падзякі у сшытак які ляжыць каля алтара. Пасля Імшы ружанец і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 22.00 гадзіны. 4. 19 кастрычніка (пятніца) парадак набажэнстваў наступны:  7.15 – Святая Імша і набажэнства да Маці Божай  12.00 – Святая Імша, ружанец і набажэнства да Маці Божай перад выстаўленым найсвяцейшым Сакрамэнтам  17.00 – Крыжовы шлях  17.45 – Святая Імша, развітанне з абразом, працэсія да рухомай капліцы і ад’езд абраза ў наступную парафію.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.