Навіны і аб’явы



1. Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і за ўселякую дапамогу. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: - 16 верасня (панядзелак) Успамін Святых Карнэлія, Папа, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў



Слова "камень" у Бібліі, мае шмат значэнняў і тлумачэнняў. У Бібліі ўзгадвалі яго 337 разоў, а тэрмін «скала» можна знайсці ажно 139 разоў. Такім чынам, наяўнасць камянёў у Бібліі, пачынаючы з кнігі Быцця і заканчваючы Апакаліпсісам св. Яна, сведчыць аб аб тым, што камень быў важным элементам рэлігійнага жыцця.



Шчыра віншуем нашых душпастыраў і дзякуем за іх Пану Богу.



Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам дзякую за првгатаванне нашай капліцы да надзельнай святой Імшы, за прыбіранне і ўпрыгожванне. Дзякую ўсім тым, хто ахвяраваў кветкі да нашай капліцы. 1. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



Уладарка наша, наша Надзея, Зорка Пуцяводная, свяці нам сярод бур гэтага свету і прывядзі нас да порту. Абарані нас у дарозе Тваёй суцяшальнай прысутнасцю, пакуль мы не ўзнясёмся  з весялосцю да вечнай радасці. Амэн.




Святы Айцец Францішак звяртаючыся  1 верасня да вернікаў сказаў ў разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» - «Мір з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба пашыраць і абараняць». Папа вырашыў, што 7 верасня, у вігілію Нараджэння Панны Марыі, адбудзецца Сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце. 

Далучаючыся да гэтага закліку запрашаю ўсіх вернікаў нашай парафіі, а таксама ўсіх людзей добрай волі, прыняць удзел у малітоўным набажэнстве ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце, якое адбудзецца ў нашай капліцы пасля св. Імшы а 19 гадзіне. 

а. Аляксандр Улас

 

(больш інфармацыі на тэмат дня малітвы глядзі на catholic.by)



1 верасня ў нашай парафіяльнай капліцы адбылося асвячэнне школьных прыладаў, а таксама школьнікі і студэнты атрымалі благаслаўленне на новы навучальны і катэхетычны год.



1.Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асабліва, хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прычыняецца да таго, каб нашая каплічка была заўсёды чыстая і ўпрыгожана. Тым хто прыбірае, пакупае і робіць кампазіцыі з кветак, хто дбае аб ваколіцы капліцы турбуючыся аб тых кветках, якія растуць звонку. Няхай добры Бог адудзячыць.  На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



Рэлігійнае выхаванне дзіцяці, як прывіццё пэўнага ладу жыцця, абавязкова павінна адбывацца ў кожнай хрысціянскай сям’і. Але таксама яно павінна ісці побач з рэлігійнай асветай. На занятках па рэлігіі нашы дзеці пазнаюць Бога, спасцігаюць маральныя нормы хрысціянства, вучацца быць добрымі дзецьмі, вучнямі, сябрамі.. 

У сучасным свеце, які шмат чаго нам прапануе, з дзецьмі часам бывае як з маленькім дрэўцам, якое нахіляецца ў розныя бакі і калі яго не направіць то так і застанецца крывабокім. Дзеля гэтага, заахвочваем вас, паважаныя бацькі, паклапаціцца аб духоўным развіцці сваіх дзяцей, направіць іх у правільным накірунку на пачатку дарогі да дарослага жыцця.

Пасля кожнай Святой Імшы ў закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу. 



25 жніўня, падчас св. Імшы а 19 гадз., афіцыйна прыныў  на сябе абавязкі пробашча нашай парафіі а. Аляксандр Улас OFMConv.