Навіны і аб’явы



1. Шчыра дзякуем усім вам за супольную і асабістую малітву, за ўсе складзеныя ахвяраванні і за ўсялакую дапамогу, якую аказываеце парафіі. Няхай Бог узнагародзіць Вас і вашыя сем’і. 2. Перажываем месяц кастрычнік, падчас якога асаблівым чынам разважаем над таямніцамі Божымі з дапамогаю Марыі ў малітве Святога Ружанца. Сардэчна запрашаем вас усіх на ружанцовыя набажэнствы, якія адбываюцца ў нашай капліцы на працягу тыдня ў 19.30 пасля Святой Імшой, а ў нядзелю пасля Імшы на 12 гадзін.



Згодна са старадаўнай каталіцкай традыцыяй, у лістападзе Касцёл моліцца ў інтэнц’і памерлых. Таксама і ў нашай парафіі будуць адбывацца адмысловыя набажэнствы за вернікаў, якія перад намі адышлі ў вечнасць. Гэтыя набажэнствы адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. Запіскі з імёнамі памерлых ужо цяпер можна прыносіць да закрыстыі. Расклад малітвы на могілках у горадзе Мінску і Мінскім раёне ў сувязі з успамінам усіх памерлых вернікаў. 



Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. У звычайныя дні пасля Святой Імшой ў вечары пачынаючы прыкладна ад 19.40, у нядзелю пасля Святой Імшы а 12 гадзіне. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Асабліва дзякуем для Ксеніі і ўсім харыстам за прыгожы спеў падчас літургіі Транзітусу.  Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. У звычайныя дні пасля Святой Імшой ў вечары пачынаючы ад 19.40, у нядзелю пасля Святой Імшы а 12 гадзіне. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



Усім хрысціянам, законнікам, духоўным і свецкім, мужчынам і жанчынам, усім, хто жыве на свеце, выказвае падзяку брат Францішак, слуга іх падданы, і жадае ім сапраўднага нябеснага супакою і шчырай любові ў Богу.

Будучы слугою для ўсіх, маю абавязак служыць усім і пераказаць словы майго Пана. Затым убачыўшы, што з-за хваробы і слабасці цела не магу кожнага паасобку адведаць, я вырашыў у гэтым лісце і пасланні пераказаць вам словы Пана нашага Езуса Хрыста, які з*яўляецца словам Айца, і словы Святога Духа, які ёсць духам і жыццём.

Бог Айцец хоча, каб мы ўсе былі праз Яго збаўленыя і каб прымалі Яго чыстым сэрцам і целам. Але шмат ёсць такіх, хто прагне прыняць Яго і атрымаць праз Яго збаўленне, хоць “ярмо Маё добрае і цяжар Мой лёгкі”. Якія ж аднак шчаслівыя і благаславёныя тыя, хто любіць Пана і хто робіць так, як сам Пан гаварыў у Евангеллі: “Палюбі Пана Бога Твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою, і ўсім разуменнем тваім. Палюбі бліжняга твайго, як самога сябе”. Бедзем жа любіць Бога і праслаўляць Яго чыстым сэрцам і чыстымі думкамі, бо Ён гэта перад усім прагне, калі гаворыць: “Сапраўдныя шанавальнікі твае будуць складаць пашану  Айцу ў Духу і ў праўдзе”, бо трэба, каб усе, хто “Яму аддае пашану, шанавалі Яго ў Духу і ў праўдзе”. Давайце праслаўляць Яго і маліцца ўдзень і ўначы, гаворачы: “Ойча наш, каторы ёсць у небе”, бо мы павінны заўсёды “маліцца і не стамляцца”.

І будзем любіць бліжніх, як саміх сябе. А калі хто не хоча, або не можа іх так любіць, як сябе, няхай, прынамсі, не робіць ім нічога злога, але робіць ім дабро.

А на ўсіх, хто будзе так чыніць і вытрывае аж да канца, спачне Дух Панскі і будзе прабываць у іх, і будуць сынамі Айца Нябеснага, бо выконваюць Яго учынкі і з'яўляюцца ўмілаванымі, братамі і маці нашага Пана Езуса Хрыста.




Святы Францішак, адзін з найбольш вялікіх хрысціянскіх святых, нарадзіўся ў 1182 годзе ў Асіззі ў сям'е багатага купца-суконшчыка Бернардонэ. Св. Францішак атрымаў на хросце імя Ян, але айцец зваў яго "Франчэска - Французік" з нагоды яго прыхільнасці да французкай мовы. Францішак рос у часы, калі дзяржава пашырала абурэнне празмернасцю і распустай, а людзі былі пагружаны ў рэлігійную абыякавасць, а таксама ў глыбокую цемру. Незвычайна таленавіты, застаў раней вызначаны да купецкай прафесіі. Але ён марыў аб славе рыцара, імпаніруючы сябрам сваёй весялосцю, марнатраўствам і жыццём без клапот. У 1202 годзе ўдзельнічаў у вайне паміж Асыжам і Перугіяй, у час якой быў узяты ў няволю. Пасля  вяртання дамоў, у час доўгай і знішчаючай хваробы, св. Францішак усведаміў сабе сваё закліканне да жыцця, пасвечанага службе Хрысту. Сілу чарпаў з Евангелля і згодна з ім крышталізаваў сваё пакліканне, жыццё і мэту будучай суполкі.



Хто такі міністрант? Гэта той, хто дапамагае святару падчас літургіі. Назва паходзіць ад "ministrare" і азначае служыць. Некалькі хлапцоў з нашай парафіі так сама вырашалі, што хацяць паслугоўваць пры алтары Пана. Перад імі цяпер час падрыхтоўкі і навукі. Таму прашу ўсіх парафіян маліцца за іх, каб тое аб чым мы просім Бога падчас малітвы благаслаўлення - выканалася: Божа, ад якога паходзяць усе добрыя намеры і святыя жадання, спадзяемся, што гэта Ты разпаліў у іх полымя жадання служыць Табе. Падтрымай іх цяпер ласкай Сваёй, дапамажы крочыць шляхам Тваім, і не дазволь, каб калі-небудзь адвярнуліся ад Цябе. † Блаславі іх на працягу ўсяго іх служэння, да якой мы іх далучаем дзеля вялікай хвалы Тваёй. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн. 



1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто клапоціцца аб нашай святыні і кожную суботу негледзячы на ўласную занятасць прыбірае і прыгатаўлівае яе да нядзелі. Запрашаю і заахвочваю таксама іншых парафіян прыйсці ў суботу каб прыняць удзел у гэтым чыне. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



1. Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і за ўселякую дапамогу. Асабліва дзякую за вельмі прыгожыя букеты кветак, якія ўпрыгожваюць нашую капліцу. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:



15 верасня ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбы адбыўся практычны семінар «Азбука дыялогу», які праводзіла псіхолаг-кансультант Наталля Станкевіч. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з «сябрамі» і «ворагамі» эфектыўнага дыялогу і даведаліся аб правілах вядзення гутаркі, прычым не проста паслухалі выступленні спікера, але і прымаючы актыўны ўдзел, асабіста ажыццяўлялі «фігуры вышэйшага пілатажу» камунікавання.