Навіны і аб’явы



Асвячоную ваду, падчас свята Хросту Пана, кожны можа ўзяць сабе з капліцы пры алтары!



Святыя Імшы:
  • Буднія дні - 19.00
  • Нядзеля - 10.30, 12.00, 18.00

З раніцы а 7.15 у буднія дні і а 8.00 у нядзелю Імшы не будзе.

Катэхеза для 6-7 і 8-9 класа адмяняецца.



Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам дзякую за прыгатаванне нашай капліцы да нядзельнай святой Імшы, за прыбіранне і ўпрыгожванне.  На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:  17  студзеня  (чацверг) Святы Антоній, абат 



Прыміце віншаванні на свята Божага Нараджэння.


Няхай цуд у вашым жыцці здарыцца, каб Божае Дзяцятка ўвашоўшы ў зямную рэчаістнасць не амінула і вашае сэрца

Хай радасць, натхненне і святло здолеюць ў вашым доме пасяліцца.

Няхай надзея, вера і любоў Вас у жыцці ніколі не пакідаюць, Супакою і Дабра, мы шчыра вам  жадаем!




1. Сёння другі дзень адвэнтавых рэкалекцый, якія праводзіць у нашай парафіі кс. Вячаслаў Барок. Рэкалекцыі гэта час духоўнай адновы, як кожнага асабістага чалавека, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці. Расклад рэкалекцый: - сёння навукі рэкалекцыйныя і Святыя Імшы як у кожную нядзелю ў 8.00, 10.30, 12.00 і 18.00; - заўтра ў панядзелак у 7.15 раніцы і заканчэнне рэкалекцый у 19.00.



Нашы парафіяльныя рэкалекцыі скончыліся. Іх плён быць можа з'явяцца не адразу, аднак калі кожны з тых, хто свядома і сумленна перажываў іх будзе глядзець на сваё жыццё, то зможа заўважыць, што слова Божае пасеянае ў яго жыцці і ў ягонай душы не застанецца пакорліва ляжаць. Яно развіваецца, расце, мацнее - галоўнае каб цяпер быў правільны догляд за ім. І тады яно выдасць свой ​​плён.Калі хтосці захоча на нова праслухаць навуку айца рэкалекцыяніста, можа праслухаць або праглядзець іх на нашай старонке - відэа і аўдыё знаходзяцца ніжэй. Таксама запрашаем паглядзець фатаграфіі з першага дня рекалекцый.



Усіх нашых парафіянаў і гасцей парафіі, ад імя нашага рекалекцыяніста кс. Вячаслава Барка, сардэчна запрашаем на адвэнтавыя рекалекцыі, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 15 па 17 снежня. Адвэнт — гэта перыяд, калі ў нашых парафіях перажываем рэкалекцыі. Канон 770-ы Кодэкса кананічнага права кажа: «Пробашчы ў адпаведнасці з пастановамі дыяцэзіяльнага біскупа павінны ў пэўны час арганізаваць навуку, якая называецца рэкалекцыямі і святымі місіямі». Таму падчас Адвэнту варта спытаць, што мы можам зрабіць, каб ахвяраваны нам час і магчымасць выкарастаць з найбольшай карысцю?



Перажываем цудоўны час — радаснае чаканне Нараджэння Пана. Напэўна, яшчэ ў дзяцінстве, адчуваючы гэтую ні на што не падобную радасць, мы не маглі сабе растлумачыць: чаму ж яна такая адметная, такая поўная?! Можа, снег бялюткі першы? Можа Рараты з цёплымі агеньчыкамі і спакойнымі спевамі? А можа, чаканне святаў і падарункаў? І здаецца, нішто не можа азмрочыць гэтую радаць, нішто не можа яе згасіць…