Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову.

1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.

2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2020 год, аплаткі на вігілійны стол і свечку CARITAS.

3. 16 снежня распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.

4. У наступную нядзелю 22 снежня пройдуць аплатковыя спатканні для парафіяльных груп:

  • 11.00 – для вучняў польскай мовы
  • 14.00 – Жывы Ружанец, Caritas, Апостальства дапамогі душам чысцовым, біблійныя сустрэчы, Маці ў малітве.
  • 16.00 – Скаўткі, “Божыя Кароўкі”, Скаўцкія шэфы, дзіцячы і моладзевы хор.
  • 18.00 – Скаўты, “Ваўчаняты”, Скаўцкія шэфы, ЛСА.

5. У нядзелю 22 снежня падчас Імшы а 12.00 ў нашую парафію каталіцкія скаўты прывязуць віфліемскі агонь.

6. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 20 па 22 снежня.

Расклад:

  • 20 снежня (пятніца): 6.45 (рараты), 12.00, 19.00* – св. Імша з навукай;
    17.00 – навука для моладзі
  • 21 снежня (субота): 8.00, 12.00, 19.00* – cв. Імша з навукай
    10.30 – навука для дзяцей
  • 22 снежня (нядзеля): 9.00, 10.30, 12.00*, 13.30, 18.00 – cв. Імша з навукай

(*) – транслюецца анлайн

7. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.