Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

28 студзеня (аўторак): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла
Св. Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно.
У маладым узросце ўступіў у ордэн дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментарый да Святога Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274 г.
па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца заступнікам каталіцкіх школ.
31 студзеня (пятніца): Успамін Святога Яна Боско, святара.
Святы Ян Боско, святар Турына, усё жыццё прысвяціў працы з моладзю. Дзеля апекі над моладзю залажыў таварыства святароў салезянаў і таксама кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў. Памёр у Турыне 31 студзеня 1888 года.
2 лютага (нядзеля): Свята Ахвяраване Пана.
Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старага Запавету. Свята спаткання Хрыста з сваім народам адзначалася ў Ерузаліме з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам заканчваюцца ўрачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага.
Згодна з традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы.
1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – у 13.30 Святая Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
1. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам, калі ласка аддаваць у закрыстыі. Перад тым, як прыйсці да вас мы спачатку патэлефануем.
Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.
2. Дзякуем за ахвяраванні складзеныя ў мінулую нядзелю на СМІ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзі з нагоды успаміну св. Францішка Сальскага, які з’яўляецца апекуном каталіцкай прэсы.
3. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.