Навіны і аб’явы
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.
Каб убачыць сэнс Трыдуума, трэба разглядаць яго як адзінае цэлае — ад вечара ў Вялікі чацвер да благаслаўлення ў канцы Рэзурэкцыі. Гэта адна літургія, найважнейшая ў годзе, якая доўжыцца тры дні і тры ночы.
28 сакавіка – Вербная альбо Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. У Пальмовую нядзелю асвячаюцца галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі і адбываецца ўрачыстая працэсія. У гэты дзень падчас святой Імшы чытаецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі — нядзеля Мукі Пана.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і падрыхтоўкі тэрыторыі вакол капліцы на Вялікі тыдзень, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам, якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Езус уязджае ў Ерузалем. Людзі даведаліся аб гэтым і вялікім натоўпам выходзяць Яму насустрач. «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана, Кароль Ізраэля!» — чуваць з аднаго боку. «Ён накарміў пяць тысяч чалавек двумя хлябамі і пяццю рыбамі!» — чуваць з другога. «Ён вяртаў сляпым зрок! Славім Яго!» – крычыць хтосьці яшчэ. Людзі зрываюць аліўныя і пальмавыя галіны і кладуць пад ногі Хрысту, сваім адзеннем выкладваюць дарогу. Трыўмфальны ўезд у Ерузалем!..
19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, распачаліся нашы парафіяльныя рэкалекцыі. На працягу трох дзён Бог кіраваў да нас cваё cлова праз ксяндза каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве.
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Аляксею за гэты благаслаўлёны час, за цэлебрацыю св. Імшы, паслугу ў канфесіанале, а перад усім, за скіраванае да нас Божае Слова. Няхай добры Бог, аддзячыць яму за ягоную паслугу. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 25 сакавіка – (чацвер) УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы. Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
Можа здавацца дзіўным, але літургічнае ўшанаванне святога Юзафа з’явілася не адразу пасля евангельскіх падзей, а толькі ў сярэднявеччы падчас крыжовых паходаў. Пад канец XI стагоддзя крыжакі збудавалі ў Назарэце бызыліку ў гонар святога Юзафа на магчымым месцы яго дому і майстэрні. Менавіта ў тым касцёле ў XII стагоддзі пачалося ўшанаванне гэтага святога ў дзень 19 сакавіка, адтуль культ святога Юзафа пашырыўся на ўвесь Касцёл. А ў 1870 годзе Папа Пій IX абвясціў святога Юзафа апекуном паўсюднага Касцёла.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








